БЕЛ Ł РУС

У Нямеччыне мужчына параніў нажом 14 пасажыраў аўтобуса

20.07.2018 / 18:50

Як мінімум 14 пасажыраў аўтобуса пацярпелі, некаторыя сур'ёзна, у выніку нападу чалавека з нажом у нямецкім горадзе Любек.

Раней паліцыя зямлі Шлезвіг-Гальштэйн, дзе знаходзіцца горад, паведаміла ў твітары пра сур'ёзнае здарэнне ў горадзе.

«Мы вывучаем сітуацыю і дамо інфармацыю пазней», — паведаміла паліцыя.

Прадстаўнік паліцыі паведаміў агенцтву DPA, што загінулых дакладна няма. Паводле інфармацыі мясцовай тэлекампаніі NDR, якая спасылаецца на атрыманую з паліцыі інфармацыю, нейкі мужчына зайшоў у перапоўнены аўтобус і пачаў нападаць на людзей з нажом.

Аўтобус накіроўваўся ў Травэмюндэ, дзе знаходзіцца папулярны пляж. Відавочца інцыдэнту расказаў, што мужчына быў узброены кухонным нажом, і людзі пачалі з крыкамі выскокваць з аўтобуса, калі пачалася панажоўшчына. Паведамляецца, што нападнік быў арыштаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула