БЕЛ Ł РУС

Беларуская дэлегацыя выступіла ў Жэневе ў падтрымку рускай мовы ў Гаагскай сістэме

21.07.2018 / 17:52

Nashaniva.com

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у чарговай сесіі Рабочай групы па прававым развіцці Гаагскай сістэмы міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў, якая адбылася ў Жэневе.

Беларусь была прадстаўлена начальніцай упраўлення права і міжнародных дамоваў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Таццянай Кавалеўскай.

«Дэлегацыя выступіла з дакладам у падтрымку ўключэння рускай мовы ў лік афіцыйных моваў Гаагскай сістэмы», — паведамляе сайт МЗС.

На гэты момант афіцыйнымі мовамі Гаагскай сістэмы з'яўляюцца англійская, французская і іспанская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула