БЕЛ Ł РУС

КПРФ прапануе правесці рэферэндум аб пенсійнай рэформе ў Расіі

23.07.2018 / 14:21

Nashaniva.com

ЦВК Расіі атрымаў паведамленне аб магчымым правядзенні рэферэндуму наконт пытання аб змяненні пенсійнага заканадаўства, паведаміла сакратар Цэнтрвыбаркама Мая Грышына. Дакументы раней накіравала ў Масгарвыбаркам КПРФ.

Дата паседжання, на якім ЦВК павінен разгледзець пытанне аб правядзенні рэферэндуму, пакуль не прызначаная, сказала Грышына. Па законе, ЦВК павінен разгледзець паведамленне аб правядзенні рэферэндуму на працягу 10 дзён пасля яго паступлення.

КПРФ плануе вынесці на рэферэндум адно пытанне: «Ці згодныя вы з тым, што ў Расійскай Федэрацыі ўзрост, які дае права на прызначэнне страхавой пенсіі па старасці, павышацца не павінен?».

19 ліпеня Дзярждума ў першым чытанні прыняла законапраект, які прадугледжвае паэтапнае павелічэнне ўзросту выхаду на пенсію ў Расіі з 55 да 63 гадоў для жанчын і з 60 да 65 гадоў для мужчын. Дакумент падтрымалі толькі дэпутаты «Адзінай Расіі», іншыя фракцыі, уключаючы КПРФ, галасавалі супраць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула