У Гомелі п'яны кіроўца на аўто з расійскімі нумарамі вылецеў у возера ФОТАФАКТ
Учора ў Гомелі за Лядовым палацам п'яны мужчына вырашыў сесці за руль аўтамабіля. Паездка была нядоўгай — машына трапіла ў возера.
Аўтамабіль быў з расійскімі нумарамі. Паводле відавочцаў, ніхто не пацярпеў.