БЕЛ Ł РУС

O дзьве

5.11.2008 / 15:58

Nashaniva.com

У выніку ДТЗ у Баранавіцкім раёне адбылася разгермэтызацыя цыстэрны, у якой перавозілі дзьве тоны звадкаванага кіслароду.

У Баранавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць) у выніку ДТЗ адбылася разгерметызацыя цыстэрны, у якой перавозілі дзве тоны звадкаванага кіслароду.

Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзялення прапаганды і прафілактыкі ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аварыя адбылася 4 лістапада прыблізна ў 18.30 на 238‑м км трасы Берасьце — Мінск.

Вадзіцель аўтамабіля «Даймлер‑Крайслер», 57‑гадовы берасьцеец, «не выбраў бяспечную дыстанцыю пры абгоне і дапусціў сутыкненне з аўтамабілем «ЗІЛ», за рулём якога знаходзіўся 37‑гадовы жыхар Пружанскага раёна. У выніку «ЗІЛ» з’ехаў у кювет, і ад яго аддзялілася цыстэрна са звадкаваным кіслародам. Адбылася разгерметызацыя цыстэрны ў раёне гарлавіны», - адзначаюць у ДАІ.

«ЗІЛ» належыць ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс», «Даймлер‑Крайслер» — адной з брэсцкіх фірмаў.

Як зазначыла Н.Сахарчук, вадзіцелі транспартных сродкаў не пацярпелі, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. На месцы здарэння было арганізавана дзяжурства прадстаўнікоў ДАІ, МНС і раённага аддзела ўнутраных спраў.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула