БЕЛ Ł РУС

«Рай для айцішнікаў». Амерыканская кампанія зняла прома-ВІДЭА пра Мінск

25.07.2018 / 16:58

Амерыканская Appodeal прысвяціла адкрыццю мінскага офіса відэаролік, у якім паказала горад «ідэальным для жыцця і працы» тэхнічных спецыялістаў. З яго дапамогай кампанія спадзяецца прыцягнуць новых супрацоўнікаў з Беларусі і ўсяго СНД.

«Мы ўпэўненыя, што Мінск — гэта новая Крамянёвая даліна з велізарнымі магчымасцямі для развіцця ў ІТ-індустрыі. Пры дапамозе гэтага роліка мы хочам паказаць нашым супрацоўнікам і праграмістам з СНД, чаму гэта ідэальны горад для жыцця і працы. А жыхарам Мінска проста нагадваем, як ім пашанцавала», — адзначылі ў Appodeal.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула