БЕЛ Ł РУС

Іх там не было: больш за палову расіянаў не вераць у высадку амерыканцаў на Месяцы

27.07.2018 / 12:21

Nashaniva.com

Больш за палову расіянаў (57%) не вераць, што ў 1969 годзе амерыканскія астранаўты высадзіліся на Месяцы, і мяркуюць, што ўлады ЗША фальсіфікавалі матэрыялы аб экспедыцыі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання ВЦІОМ, якія паступілі ў РБК.

Адзначаецца, што 65% людзей, якія не вераць у праўдзівасць высадкі, маюць сярэднюю адукацыю. У тым, што амерыканцы сапраўды былі на Месяцы, упэўненыя 24% апытаных.

Астранаўты Ніл Армстранг і пілот Эдвін Олдрын пасадзілі модуль карабля «Апалон-11» на паверхню Месяца 20 ліпеня 1969 года. Армстронг стаў першым чалавекам, што ступіў на яе паверхню.

Таксама апытанне ВЦІОМа паказаў, што 45% расіянаў вераць у існаванне іншапланецян.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула