БЕЛ Ł РУС

У Калумбіі на паліцэйскага сабаку палюе наркакартэль. Аўчарка знайшла шмат какаіну

27.07.2018 / 21:15

Nashaniva.com

За галаву жывёлы мясцовая мафія абвясціла ўзнагароду $70 тысяч.

Нямецкай аўчарцы па мянушцы Сомбра (Цень) пагражае самы ўплывовы наркакартэль краіны — «Урабеньёс» (Urabeños).

Сомбра — рэкардсмен па колькасці знойдзенага какаіну. Сабака некалькі гадоў працаваў у горадзе Турба — стратэгічна важным рэгіёне для наркатрафіку з-за адкрытага доступу да мора. Сябры картэляў перавозяць наркотыкі туды, пасля чаго адпраўляюць іх самалётамі, катэрамі або падлодкамі ў ЗША. За тры гады сабака паўдзельнічаў у 245 арыштах і толькі за 2018 год знайшоў каля 10 тон какаіну, піша The Telegraph.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула