БЕЛ Ł РУС

У Маскве затрымалі арганізатараў мітынгу супраць пенсійнай рэформы ФОТА

29.07.2018 / 23:16

Nashaniva.com

Сярод затрыманых кіраўнік Лібэртарыянскай партыі Сяргей Бойка і каардынатар маскоўскага штабу Аляксея Навальнага Алег Сьцяпанаў, піша Радыё Свабода. Акрамя таго, затрыманы вядучы мітынгу Міхаіл Чычкоў.

После митинга меня и организаторов задержали на выходе. Основания не говорят, но я подозреваю, чтл господин Черников обиделся на то, что мы раскопали тумбочки за 200 000 рублей, которые закупает департмент противодействия митингам в Москве pic.twitter.com/ZCgb5XbqDs

— Олег Степанов (@olsnov) 29 июля 2018 г.

Сёння на праспэкце Акадэміка Сахарава ў Маскве прайшоў узгоднены з гарадзкімі ўладамі мітынг супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту. Паводле афіцыйных ацэнак, у ім узялі ўдзел каля дзьвюх з паловай тысяч чалавек. Паводле ацэнкі «Белага лічыльніка», у мітынгу ўзялі ўдзел шэсьць тысяч чалавек.

"ПУТИН ВОР!" САХАРОВА СКАНДИРУЕТ. На митинге либертарианцев против повышения пенсионного возраста pic.twitter.com/6nRlANjF0W

— Sota.Vision (@SotaVision) 29 июля 2018 г.

У Маскве, на праспэкце акадэміка Сахарава, у нядзелю

На мітынгу сабраліся грамадзяне са сьцягамі і сымболікай Лібэртарыянскай партыі Расеі, партый «Яблоко» і «Демократический выбор», руху «Открытая Россия», анархісцкіх і фэмінісцкіх рухаў, а таксама прыхільнікі апазыцыянэра Аляксея Навальнага, які прысутнічаў на мітынгу.

Удзельнікі мітынгу скандавалі лёзунгі супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту, за адстаўку ўраду і зьмяняльнасьць улады. На акцыі выступілі прадстаўнікі прафсаюзаў, актывісты, муніцыпальныя дэпутаты.

Да пенсійных пратэстаў у Расеі далучыліся гарады-мільённікі, у якіх праходзілі гульні чэмпіянату свету па футболе: Воронеж, Краснадар, Валгаград, Екацерынбург, Калінінград і Растоў-на-Доне, а таксама Пскоў, Саратаў, Волагда. 

Мітынг супраць павышэння пенсійнага ўзросту ў Саратаве

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула