БЕЛ Ł РУС

Кіроўца адцягнуў увагу на сабаку і перакуліў машыну ў кювет — пасажыр страціў вуха

30.07.2018 / 19:57

Nashaniva.com

На Мсціслаўшчыне 29 ліпеня здарылася аварыя, у выніку якой пацярпелі 2 чалавекі, паведамляе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

22-гадовы кіроўца ехаў па трасе Крычаў — Ходасы — Курманава — Рубанаўка. На 51-м кіламетры дарогі ён адцягнуўся ад кіравання на сабаку, які знаходзіўся на руках у жанчыны, што сядзела на пярэднім сядзенні. Машына вылецела ў кювет.

45-гадовая пасажырка атрымала пералом правай ключыцы, а 22-гадовы хлопец, які ехаў на заднім сядзенні, — рану правай скроневай вобласці і траўматычную ампутацыю правай вушной ракавіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула