БЕЛ Ł РУС

Верыцца зь цяжкасьцю

7.11.2008 / 01:29

МБ

Паводле папярэдняе справаздачы Нацыянальнага банку Беларусі, золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў кастрычніку скараціліся толькі на 1,7%. Для параўнаньня: у Расіі за кастрычнік запасы скараціліся на $71,5 млрд даляраў, ці на 13%.

Паводле папярэдняе справаздачы Нацыянальнага банку Беларусі, золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў кастрычніку скараціліся толькі на 1,7%.
Паводле стандартаў МВФ на 1 лістапада 2008 году яны склалі $4051,8 млн. Гэта вельмі аптымістычны паказчык.

Многія экспэрты прадказвалі большае зьмяншэньне запасаў.

Для параўнаньня: у Расіі за кастрычнік запасы скараціліся на $71,5 млрд даляраў, ці на 13%,
да 484 млрд, паведаміў Банк Расеі. Асноўнымі прычынамі зьніжэньня ў Расіі называюцца адплыў капіталу, пераацэнка рэзэрваў празь зьніжэньне курсу эўра, а таксам перавод часткі сродкаў міжнародных рэзэрваў у Внешэкономбанк для падтрымкі расейскага бізнэсу ва ўмовах фінансавага крызісу.

Цяжка патлумачыць, чаму ў Беларусі адбылося іначай, хоць тэндэнцыі ў фінансавых сыстэмах дзьвюх краінаў назіраліся аднолькавыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула