БЕЛ Ł РУС

Apple цяпер каштуе трыльён даляраў. Гэта як 20 гадавых ВУП Беларусі

2.08.2018 / 19:16

Nashaniva.com

Рынкавая капіталізацыя Apple перавысіла $1 трыльён, яна склала $1,006 трыльёна, сведчаць даныя біржы NASDAQ.

Фота: Flickr.

Акцыі Apple падчас таргоў у чацвер дасягнулі адзнакі $206,9.

Напярэдадні акцыі Apple на фоне справаздачы кампаніі пра рост прыбытку і выручкі ў трэцім квартале 2018 фінансавага года падаражэлі больш чым на 5%.

Для параўнання, гадавы ВУП Беларусі — каля $50 мільярдаў, гадавы ВУП Расіі — каля $1,5 трыльёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула