БЕЛ Ł РУС

У Кітаі пабудавалі хмарачос з вадаспадам ВІДЭА

2.08.2018 / 19:40

У кітайскай правінцыі Гуйчжоў пабудавалі хмарачос Liebian International Plaza з самым вялікім штучным вадаспадам у свеце.

Пры вышыні будынка 121 метр вышыня вадаспаду складае 108 метраў. Магутны струмень вады пачынае падаць практычна з верхніх паверхаў шматпавярховіка. У сонечны дзень вадаспад стварае перад фасадам будынка маляўнічыя вясёлкі.

Каб запусціць вадаспад, чатыры 185-кілаватныя помпы падымаюць ваду наверх. Затым вада падае ў спецыяльны рэзервуар ля падножжа будынка.

У памяшканні хмарачоса знаходзяцца гандлёвы цэнтр, гасцініца і офісы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула