БЕЛ Ł РУС

Мужчына зладзіў бойку на Зыбіцкай, бо яму не далі пакаштаваць кавы ВІДЭА

3.08.2018 / 14:51

УШ

Цяпер яго шукае міліцыя.

Адбылося ўсё яшчэ ў ліпені. Невядомы мужчына каля 12 гадзін зайшоў у кафэ, размешчанае па вуліцы Зыбіцкай, і папрасіў зрабіць яму кубачак кавы. Але спачатку ён збіраўся пакаштаваць напой, а пасля ўжо вырашыць, ці будзе ён аплочваць заказ, паведамляе мінская міліцыя.

Персанал кавярні адмовіў яму. Тады мужчына пачаў збіваць супрацоўнікаў кавярні. А пасля спакойна сыйшоў.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 35-40 гадоў, рост каля 180-185 см, моцнага целаскладу, валасы цёмныя, кароткія. Быў апрануты ў майку цёмна-шэрага колеру, чорныя спартыўныя штаны, чорныя красоўкі з белымі ўстаўкамі. Пры сабе меў сумку цераз плячо.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула