БЕЛ Ł РУС

Кітай гатовы ўвесці 25% мыты на газ з ЗША

6.08.2018 / 10:05

Nashaniva.com

Пекін гатовы ўвесці 25%-ныя мыты на імпарт звадкаванага газу з ЗША, калі Вашынгтон увядзе мыты на імпарт кітайскіх тавараў на суму $ 200 млрд, паведамляюць інфармагенцтвы.

Кітай з'яўляецца найбуйнейшым пакупнікоў амерыканскага газу, на яго ў першым квартале прыйшлося 15% экспарту ЗША (каля 1,1 млн тон).

ЗША — трэці пастаўшчык звадкаванага газу ў Кітай пасля Аўстраліі і Катара (4,8 млн і 2,7 млн тон адпаведна).

Калі мыты пратрымаюцца доўга, гэта дасць перавагу іншым пастаўшчыкам газу ў Кітай, у тым ліку Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула