Мінфін: Праз падатковы манеўр у Расіі беларускі бюджэт страціць у 2019 годзе 600 мільёнаў рублёў
Міністэрства фінансаў Беларусі ацэньвае страты бюджэту ў 2019 годзе ад падатковага манеўру ў Расіі ў памеры 600 мільёнаў рублёў, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, перадае БелТА.