БЕЛ Ł РУС

Матацыкл перакуліўся ў кювет: пасажыр загінуў, а кіроўца ў рэанімацыі

15.08.2018 / 10:13

Nashaniva.com

Адзін чалавек загінуў, яшчэ адны атрымаў цяжкія траўмы ў мотааварыі, якая адбылася 14 жніўня, каля 17.45, у Пінскім раёне.

Як паведамляе ў ДАІ Брэсцкай вобласці, 35-гадовы жыхар Пінска, кіруючы матацыклам Kawasaki ZZ-R ехаў па трасе Н252 Ставок - Красіева. На 1-м кіламетры дарогі на закругленні ён не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе матацыкл перакуліўся.

У выніку ДТЗ 29-гадовы пасажыр матацыкла ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Кіроўца атрымаў сур'ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула