БЕЛ Ł РУС

Улады збіраюцца перасунуць мяжу паміж Фрунзенскім і Маскоўскім раёнамі Мінска

15.08.2018 / 13:1

Nashaniva.com

Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» расказаў кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Арцём Цуран.

— Сухарава актыўна забудоўваліся ў 1990-я. Гэтая тэрыторыя даўно сфарміравалася. Але прайшло крыху больш за 20 гадоў, і тут зноў з'яўляюцца жылыя кварталы…

- Новае жыллё будуецца на тэрыторыях, якія мяжуюць з Маскоўскім раёнам. Нават крыху закранаем землі нашых суседзяў. Частка дамоў на вуліцы Маршала Лосіка, збудаваных УКБ Фрунзенскага раёна, стаіць на нашай тэрыторыі, а частка знаходзіцца ў Маскоўскім. Праз гэта ўзнікаюць пытанні па абслугоўванні новых кварталаў, уладкаванні дзяцей у садкі і школы. Таму мы са спецыялістамі УП «Мінскграда» прапрацоўваем варыянты па пераносе мяжы, якая падзяляе раёны. Калі яна ссунецца ў бок вуліцы Рафіева ў Фрунзенскі, то колькасць жыхароў у нас вырасце да паўмільёна. Калі мы сваю частку аддамо Маскоўскаму, то людзей істотна дадасца ў іх.

— Удалося знайсці аптымальны варыянт?

— Да канчатковага рашэння, каб яго прапанаваць для разгляду кіраўніцтву горада, яшчэ не прыйшлі. Пакуль «Мінскград» пралічвае магчымыя варыянты, бо гэта трэба ўвязаць з далейшым развіццём тэрыторый Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула