БЕЛ Ł РУС

У Кіеве зенітная ўстаноўка «Бук» урэзалася ў бізнэс-цэнтр падчас рэпетыцыі парада да Дня незалежнасці ВІДЭА

19.08.2018 / 14:20

nn.by

У Кіеве на Падоле зенітная ўстаноўка «Бук» урэзалася ў сцяну бізнэс-цэнтра «Астарта», паведамляе 112.ua. 

Многія мінакі назіралі за тым, як ідзе калона тэхнікі, і здымалі рэпетыцыю парада на мабільныя тэлефоны. Здарэнне таксама трапіла ў кадр.

«Вось вам і парад! Спачатку танк ледзь не наехаў на мяне, але паспеў спыніцца. Наступны за ім мог перадавіць нас, але заехаў у офісны будынак», — адзначыў сведка.

Глядзець з 00:38

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула