Знойдзены вінаваты ў гібелі 20 чалавек на субмарыне «Нерпа»
Сьледчы камітэт сьцьвярджае, што гэта матрос, які уключыў сыстэму пажаратушэньня.
Ён ужо прызнаўся і патлумачыў, што уключыў сыстэму пажаратушэньня не санцыянавана, ня маючы на тое падстаў.
У дачыненьні да яго заведзена крымінальная справа паводле артыкулу «Прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці». Гэтаму чалавеку пагражае да 7 гадоў турмы.