БЕЛ Ł РУС

Мінская архітэктарка прапануе забудаваць Кастрычніцкую плошчу: «Столькі пустога месца ў цэнтры»

22.08.2018 / 14:4

З радыкальнай прапановай выступіла ў сваім фэйсбуку архітэктарка Аляксандра Баярына. 

Кастрычніцкі пляц не працуе, з гэтым пагодзяцца амаль усе. Ён заўсёды пусты. Падаецца, ніхто не памятае ўжо, як можна выкарыстоўваць столькі пустога месца ў цэнтры горада. Выключэнне — каток вакол елкі, бо проста елка там таксама не працуе. А кірмашам з беляшамі і мяхамі бульбы на гэтым пляцы не месца. І кірмашам са школьнай формай таксама.

Яшчэ Кастрычніцкі пляц сапсаваны, і ніхто не ведае, як гэта выправіць. Палац Рэспублікі так і не далучыўся да ансамблю праспекта. Будынак «Даны» канчаткова зробіць непрывабным гэты пляц.

Мая прапанова магчыма падасца жорсткай, але гэта ўсяго толькі архітэктурная канцэпцыя.

Прапаную пабудаваць тут ГУМ-2. Можна назваць будынак НУК — найгалоўная ўніверсальная крама.

Уявіце сабе, што вы едзеце па праспекце і замест пляца наўпрост працягваецца забудова праспекта, замест пляца стаіць яшчэ адзін такі ж квартал, як гумаўскі. Даверым праект сучасным Гегарту і Мелегі, якія створаць імітацыю пасляваеннай забудовы. Паміж НУКам і Палацам Рэспублікі можна пакінуць метраў 20 для заезду аўтобусаў.

Унутры НУКа можа размяшчацца і каток. Тут, нарэшце, знойдзецца месца для 4-павярховай кніжнай крамы. А галоўную елку краіны можна ставіць каля Ратушы ці каля Пляца Сцяга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула