Памёр Аляксандр Лапіцкі, якому прысудзілі прымусовае лячэнне за абразу Лукашэнкі
Ва ўзросце 81 год памёр Аляксандр Лапіцкі. Пра гэта паведамляе сайт belprauda.org.
Гэта грамадскі актывіст, які быў прысуджаны да прымусовага лячэння за абразу суддзяў і чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.
У лістах да чыноўнікаў пенсіянер выкарыстоўваў слова «казлы», «ідыёты» і «адмарозкі». Ён западозрыў, што тэракт у мінскім метро быў арганізаваны Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле Аляксандра Лапіцкага, ягоны канфлікт з уладай пачаўся пасьля выхаду ў 1999 годзе ягонай брашуры «За жалезнай заслонай», у якой ён працытаваў выказванні Аляксандра Лукашэнкі наконт Гітлера.