БЕЛ Ł РУС

Нараўлянін хаваў марыхуану на працы за батарэяй. Яго пасадзілі на 5 гадоў

23.08.2018 / 21:26

Мужчына ў Нароўлі набыў для сябе марыхуану і захоўваў яе на працы за батарэяй. Яе б не знайшлі, калі б міліцыя не стала абшукваць памяшканне ў пошуках выкрадзеных рыбалоўных сетак.

Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу па артыкуле «незаконнае без мэты збыту набыццё і захоўванне наркатычных сродкаў». Суд прысудзіў мужчыну да абмежавання волі на пяць гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула