БЕЛ Ł РУС

Івацэвіцкаму стралку прад'яўлена абвінавачванне. За забойства міліцыянта яму пагражае расстрэл

24.08.2018 / 10:18

Nashaniva.com

УСК па Брэсцкай вобласці працягвае высвятляць абставіны забойства супрацоўніка міліцыі і замаху на забойства яшчэ аднаго.

фота Радыё Свабода

Як паведамлялася раней, 17 жніўня 2018 года ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёна мясцовы жыхар адкрыў стральбу з агнястрэльнай зброі па участковых інспектарах.

Адзін міліцыянт забіты, другі шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Экспертыза выявіла, што стралок быў цвярозы.

Мужчыну прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных п.10 ч.2 арт.139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці), ч.1 арт.14 і п.1, 10 ч.2 арт.139 (замах на забойства дзвюх асоб у сувязі з ажыццяўленнем iмi службовай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Яму пагражае расстрэл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула