БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка абвергнуў «Нязыгара»

26.08.2018 / 21:54

Nashaniva.com

У эфіры «Беларусь-1» Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пакуль не вызначыўся з кандыдатурай пасла ў Расіі.

На пытанне пра магчымых кандыдатаў ён раптоўна запярэчыў: 

«Не, гэта няпраўда, што там пішуць у інтэрнэце, СМІ. Гэта абсалютная няпраўда. Я нават не разглядаў гэтага чалавека паслом у Расіі. Напэўна, камусьці хочацца ці хтосьці спецыяльна ажыццяўляе гэтыя ўкіды. Я нават не прадумваў гэтыя пытанні».

Адзіны ўкід на гэту тэму рабіў расійскі тэлеграм-канал «Нязыгар», які належыць кіраўніку расійскага афіцыйнага агенцтва ТАСС. Ён паведамляў, што новым паслом Беларусі ў Расіі стане намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Максім Рыжанкоў.

Прыкрамлёўскі блогер: Паслом Беларусі ў Расіі стане Рыжанкоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула