БЕЛ Ł РУС

Прычэп з бярвеннем перакуліўся пад Пінскам і пашкодзіў тры машыны

27.08.2018 / 21:30

Nashaniva.com

У Пінскім раёне перакуліўся прычэп з бярвеннем, пашкодзіўшы ў выніку тры аўтамабілі, паведамляе БелТА.

Каля хутара Рафаловічы гружаны прычэп адчапіўся ад лесавоза і перакуліўся. Бярвенне рассыпалася па праезнай частцы і зачапіла 2 машыны, якія стаялі на абочыне дарогі. Яшчэ адна машына атрымала пашкоджанні падчас руху: кіроўца не змог ухіліцца ад бервяна. На шчасце, людзі ў гэтай аварыі не пацярпелі. Праводзіцца праверка. Разглядаецца версія няспраўнасці счэпнай прылады цягача.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула