БЕЛ Ł РУС

Смерць на Пагосце: мінчук рамантаваў на абочыне свае «Жыгулі», калі ў яго ўрэзаўся «Мерседэс»

28.08.2018 / 10:23

Nashaniva.com

Смяротная аварыя адбылася 27 жніўня на трасе М4 Мінск—Магілёў каля вёскі Пагост Бярэзінскага раёна.

Як паведамляе МУС, у 65-гадовага мінчука зламаліся «Жыгулі», і ён рамантаваў іх на абочыне.

Тым часам міма праязджаў грузавы «Мерседэс», які і сутыкнуўся з «Жыгулямі». Мінчука-рамонтніка паспелі давезці да бальніцы, дзе ён памёр праз дзве гадзіны пасля здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула