БЕЛ Ł РУС

Зарплаты медыкаў і педагогаў падвысяць з 1 верасня

30.08.2018 / 17:53

Nashaniva.com

У Беларусі павышаюцца тарыфныя стаўкі педагогам і работнікам сістэмы аховы здароўя, а таксама тарыфная стаўка першага разраду ўсім бюджэтнікам, паведамляе БелТА.

Педагагічным работнікам і памочнікам выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў прадугледжана павышэнне тарыфных ставак на 20%. Даплаты лекараў і медыцынскіх сясцёр павысяць у памеры 20% і 13% адпаведна. Павышэнне акладаў правізараў, фармацэўтаў, фізікаў, хімікаў, біёлагаў складзе ад 40 да 100%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула