БЕЛ Ł РУС

«Наша гісторыя» крочыць па краіне — ФОТЫ з розных гарадоў Беларусі 

6.09.2018 / 8:40

nn.by

Мы сабралі падборку водгукаў з сацсетак са ўсіх куткоў Беларусі. Мы не чакалі такога! Нагадаем, што дадатковы наклад «Нашай гісторыі» зноў з'явіўся ў шапіках і крамах «Саюздрука». Мы адправілі яго ва ўсе вялікія гарады ў рознай колькасці. 

Што да кнігарань, то там дадатковы тыраж або вычарпаўся, або блізкі да вычарпання. Мы робім яшчэ адзін дадрук. Спадзяёмся, што ў пятніцу ці суботу ён трапіць у кнігарні.

Брэст

#nn #brest #нашаніва #нашагісторыя

Публикация от monokl (@double_monokl)

Ваўкавыск (Гродзенская вобласць)

Зэльва (Гродзенская вобласць)

У зэльвенскіх кіёсках не было, але па вялікім блаце☝ набыў апошні (а можа і адзіны) асобнік #НашаГісторыя на пошце Як бы гэта цяпер ад інтэрнэта адключыцца, каб затэсціць?

Публикация от Яўген Скрабутан (@skrabutan)

Мазыр (Гомельская вобласць)

Мазыр. Канец жніўня. Палеская сіеста. - Ці ёсць у вас часопіс "Наша гісторыя", па-беларуску такі? - Ой, есть! А мы его так далеко спрятали, думали никто и не спросит. Здаецца, без падобнага дыялогу яго ніхто яшчэ не купіў.

Публикация от Віталь Рудак (@vital_rudak)

Мінск

Дачакаўся дадатковага тыража журнала#НашаГісторыя. Чытае Беларусь! https://t.co/nez39sI7RM pic.twitter.com/VQg7pUzOzM

— Aliaksej Vazhnik (@alex_vazhnik) 5 сентября 2018 г.

Мядзел (Мінская вобласць)

Гэты часопіс сапраўдны скарб для мяне. Сёння с рання зайшла ў Твітэр, дзе ўбачыла, як @piliuhina набыла першы нумар "Нашай Гісторыі". Першая думка, якая прыйшла ў галаву: "МНЕ ПАТРЭБНЫ ГЭТЫ ЧАСОПІС!". І вось у 9:00 у машыну і ў "Белсаюздрук". Колькі радасці было, калі я трымала ў руках нумар першага ў Беларусі часопіса пра гісторыю. #гісторыя#нашагісторыя#гісторыябеларусі#нашаніва

Публикация от Angelina Malkevich (@angelina.malkevich)

Полацк + Наваполацк (Віцебская вобласць)

Салігорск (Мінская вобласць)

Літпрасвет для капцеркі ПВУРТ!) #нашагісторыя #салігорск #солигорск

Публикация от Victor Hurinovich (@paggganel)

#нашагісторыя #belarus #history #mustread

Публикация от Аляксей /Лёкса/ Валабуеў (@ljoksa)

Светлагорск (Гомельская вобласць)

Слуцк (Мінская вобласць)

Ну дык хто самы-самы быў з вялікіх князёў?! Набыў сабе гэты часопіс на пошце, каб даведацца #нашаніва #нашагісторыя #слуцк #гісторыябеларусі

Публикация от Кирилл Гришко (@grishko.kirill93)

Шаркаўшчына (Віцебская вобласць)

І я зрабіў гэты здымак!

Публикация от Andrej Buka (@andrejbuka)

Шклоў (Магілёўская вобласць)

Забрала з вітрыны, 5,51 р. Запыталася ў прадавачкі, ці апошні, ці адзіны быў. Не, сказала, тры штукі давалі. #Шклоў #нашагісторыя

Публикация от Maryna Fironava (@aknyram)

З першым нумарам мы не ведалі, дзе які попыт будзе, і, папраўдзе, недаацанілі попыт. Прабачце, калі ў вашым населеным пункце яго не прадаём. Пакідайце заяўку ў «Саюздруку» ці нам, і з наступнага нумара мы яго пачнём адпраўляць. Напрыклад, мы адправілі часопіс у Шаркаўшчыну, бо стуль яго пыталіся, але мы не адпраўлялі ў Шуміліна, бо запыту стуль не было. Мы адправілі яго ў Мазыр, але не адпраўлялі ў Лельчыцы і г.д.

Набывайце наш часопіс, выкладвайце ў сацсеткі з хэштэгам #НашаГісторыя, каб мы бачылі, ў якіх кутках Беларусі апынулася «Наша Гісторыя»!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула