БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Маладзечна вырасціла вельмі дзіўную бульбіну ФОТА

6.09.2018 / 09:34

Nashaniva.com

Бульбу незвычайнай формы вагай 1 207 грам 80-гадовая жанчына выкапала на лецішчы ў Маладзечанскім раёне, піша kraj.by. 

— Вясной я пасадзіла 5-літровае вядзерца бульбы. Стала капаць і накапала дзве сеткі. Бульбачка вырасла буйная, — распавядае Алена Аляксееўна. — Дзе па дзве, дзе па чатыры пад клубнем. А гэтую капаю і думаю, што за камень ляжыць. Рыдлёўка ўвесь час ўразалася ў клубень. Я яе абкапала, дастаю з зямлі і бачу: пад кустом «цуд», а не бульба! Выгадавала мутанта, — дзівіцца яна.

4 верасня Алена Пятровіч прывезла «мутанта» ў Маладзечна, каб, як яна прызналася, узважыць дзеля цікавасці. Вынік жанчыну ўразіў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула