БЕЛ Ł РУС

Жырыноўскі прыйшоў на акцыю пратэсту ў Маскве, але яго абазвалі «г..» ВІДЭА

9.09.2018 / 15:45

Nashaniva.com

Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прыйшоў на несанкцыянаваную акцыю супраць павышэння пенсійнага ўзросту на Пушкінскай плошчы ў цэнтры Масквы. Палітыка асвісталі.

Адзін з пратэстуючых абазваў лідара ЛДПР «г..», у адказ Жырыноўскі ударыў яго па твары. Мужчын разнялі ахоўнікі дэпутата, піша «Камерсант».

Да правядзення мітынгаў па ўсей краіне 9 верасня заклікаў апазіцыйны палітык Аляксей Навальны. Яго самога 27 жніўня арыштавалі на 30 сутак за акцыю «Страйк выбаршчыкаў», якая адбылася яшчэ ў пачатку 2018 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула