БЕЛ Ł РУС

Пад Вілейкай «Нісан» урэзаўся ў дрэва: кіроўца загінуў

17.09.2018 / 12:06

Nashaniva.com

Смяротная аварыя адбылася 16 верасня, каля 08.20, у Вілейскім раёне. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Мінаблвыканкама. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, 57-гадовы жыхар Маладзечна, кіруючы Nissan Primera, ехаў па трасе Маладзечна — Ілля. На 14-м кіламетры дарогі ён не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва. 

У выніку ДТЗ кіроўца легкавушкі ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Вядома, што мужчына не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула