БЕЛ Ł РУС

Coca-Cola вырабіць газіроўку з марыхуанай

17.09.2018 / 18:21

Nashaniva.com

Coca-Cola плануе пашырыць лінейку прадуктаў за кошт марыхуаны, паведамляе Bloomberg. Разглядаецца магчымасць узбагаціць напой канабідыёлам (КБД). Гэта рэчыва, якое змяшчаецца ў марыхуане, зніжае боль, але не мае псіхаактыўнага эфекту.

Зараз ідуць перамовы з канадскім вытворцам марыхуаны Aurora Cannabis Inc. аб сумеснай вытворчасці новага напою.

Хізэр МакГрэгар, прадстаўнік Aurora Cannabis Inc., у сваю чаргу заўважыў, што кампанія вельмі зацікаўлена ў выхадзе на рынак безалкагольных напояў.

Пасля таго, як стала вядома аб планах Coca-Cola, акцыі вытворцаў канабісу пайшлі ўверх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула