БЕЛ Ł РУС

Трамп распарадзіўся рассакрэціць частку дакументаў па расійскай справе

18.09.2018 / 6:36

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся рассакрэціць частку дакументаў сілавых ведамстваў па справе аб расійскім умяшанні ў выбары 2016 года. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Белы дом.

Гаворка ідзе пра паперы, падрыхтаваныя Мінюстам ЗША, ФБР і нацыянальнай разведкай. Пры гэтым агаворваецца, што ў момант рассакрэчвання дакументы не падвергнуцца рэдактуры.

Белы дом вырашыў распаўсюдзіць інфармацыю пра былога дырэктара ФБР Джэймса Комі і яго намесніка Эндру Маккейба. Апроч іх, грамадскасці стануць даступныя дакументы былых агентаў ФБР Піцера Стржока і Лізы Пэйдж, а таксама чыноўніка з Мінюста Бруса Ора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула