Даляр сёння прыкметна знізіўся
Даляр на таргах у Мінску апускаецца чацвертыя таргі запар. Сёння курс знізіўся на 0,0128 да 2,1236 беларускага.
Даляр рос з канца жніўня, і яго максімальны курс у гэтым годзе дасягнуў 12 верасня 2,1681 беларускага рубля. Потым пачалося зніжэнне.
Еўра сёння апускаецца на 0,0014 да 2,4859.
Расійскі рубель сёння вырас на 0,0039 да 3,1371 беларускага за 100 адзінак