БЕЛ Ł РУС

Канфлікт пасажыра і маршрутчыка ў Наваполацку: «Мой гадзіннік каштуе больш, чым тваё жыццё!» ВІДЭА

18.09.2018 / 11:28

Nashaniva.com

У суполцы «Полацк і Наваполацк Online» з'явілася відэа перапалкі паміж кіроўцам маршруткі і яго патэнцыйным пасажырам (відэа ўтрымлівае нецэнзурную лаянку!), перадае abw.by.

Сутнасць канфлікту такая: новапалачанін запэўнівае, што спрабаваў залезці ў маршрутку №5, якая ехала да Полацка, але кіроўца рэзка даў па «газах» і разбіў дзвярыма гадзіннік патэнцыйнага пасажыра. Мужчына даехаў да Полацка на наступнай маршрутцы і на вакзале сустрэў свайго «крыўдзіцеля», зняў яго на відэа…

Бакі абражаюць адзін аднаго, пасажыр напірае, кіроўца маршруткі таксама не стрымліваецца ў выразах. Пачынаецца відэа з безапеляцыйнай заявы пасажыра ў адрас кіроўцы: «Дык мой гадзіннік каштуе больш за тваё жыццё!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула