БЕЛ Ł РУС

У Мінску пабудуюць новы калектар, каб у моцныя дажджы не танулі праспект Дзяржынскага і вуліца Гарэцкага

18.09.2018 / 11:47

Nashaniva.com

Дзе і якія аб'екты дажджавой каналізацыі будуць пабудаваны ў найбліжэйшай будучыні ў Мінску, агенцтву «Мінск-Навіны» распавёў галоўны інжынер ГП «Гаррамліўнесцёк» Аляксей Фільчанкаў.

— У Мінску распрацавана комплексная праграма будаўніцтва сетак дажджавой каналізацыі, у якой улічаны ўсе праблемныя ўчасткі горада, — адзначыў А. Фільчанкаў. — Сярод іх, у прыватнасці, ачышчальныя збудаванні ў мікрараёне Красны Бор і калектар «Паўднёвы Захад». Ён працуе цяпер у напружаным рэжыме, таму што туды падлучаныя вялікія прадпрыемствы — ЦЭЦ-4 і водаачышчальная станцыя КУП «Мінскводаканал», якія пастаянна скідаюць у яго вытворчыя воды. Падчас дажджоў дадаюцца яшчэ і ападкі, што выклікае ў некаторых месцах перапаўненне.

Каб разгрузіць ліўнёўкі, распрацоўваецца праект новага калектара вялікага дыяметра для перанакіравання дажджавых вод. Калектар меркавана будзе будавацца ў раёне Мінскай кальцавой аўтадарогі. Гэта дапаможа ліквідаваць падтапленні ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах. У прыватнасці, на праспекце Дзяржынскага і вуліцы Гарэцкага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула