Кірыл Руды адкрыў у Кітаі помнік Якубу Коласу ВІДЭА
У Цяньцзіньскім універсітэце замежных моў быў урачыста адкрыты помнік Якубу Коласу. Гэта першы помнік беларусу, які з'явіўся ў Кітаі. Відэа з урачыстай цырымоніі адкрыцця апублікаваў у сваім твітары пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды.
Аўтарам працы з'яўляецца скульптар Сяргей Гумілеўскі.