БЕЛ Ł РУС

«Віталь, што тычыцца цябе, размоваў будзе куча»: Лукашэнка патлумачыў прызначэнне Воўка на новую пасаду

18.09.2018 / 13:34

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка пры прызначэнні Віталя Воўка памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Віцебскай вобласці растлумачыў прычыны такога кадравага рашэння, паведамляе БелТА.

«Віталь, што тычыцца цябе, вядома, тут размоваў будзе куча. Адны будуць радавацца, другія будуць шкадаваць. У нас жа нямала ў народзе людзей, якія рукі паціраюць: чыноўніку галаву «адсекчы б», «павесіць» кагосьці … розныя будуць пазіцыі і пункты гледжання, — сказаў ён. — Але май на ўвазе: Орша застаецца за табой. Гэта твая зона адказнасці. І я думаю, на гэтай пасадзе ў цябе ёсць магчымасць многія пытанні ўзяць на кантроль, падказаць і арганізаваць, як іх вырашыць. Галоўнае, каб вопыт быў перанесены туды».

У міністра Воўка быў шлях «альбо ў турму, альбо ў Оршу». Але Лукашэнка выбраў трэці варыянт 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула