БЕЛ Ł РУС

Шуневіч: На Еўрапейскіх гульнях у Мінску будуць працаваць расійскія паліцэйскія

18.09.2018 / 15:43

Nashaniva.com

Расійскія паліцэйскія будуць задзейнічаны на буйных спартыўных падзеях у Беларусі.

фота Shuterstock

«Расійскія калегі з Міністэрства ўнутраных спраў дэлегуюць нам сваіх супрацоўнікаў на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў і чэмпіянату свету па хакеі. Гэта, безумоўна, павысіць эфектыўнасць мер па забеспячэнні грамадскага парадку»,

— заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч на прэс-канферэнцыі ў Наваполацку пасля сустрэчы з расійскім міністрам Уладзімірам Калакольцавым, паведамляе БелТА.

Ён таксама адзначыў, што плануецца прыцягнуць праваахоўнікаў з некаторых іншых краін. Назвы гэтых краін не называюцца.

Працяг тэмы: У МУС расказалі, чым будуць займацца расійскія паліцэйскія на Еўрапейскіх гульнях

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула