БЕЛ Ł РУС

У метро Капенгагена з'явілася рэклама з рускімі мацюкамі ФОТАФАКТ

18.09.2018 / 17:21

Nashaniva.com

У верасні ў метро сталіцы Даніі Капенгагене мясцовая букмекерская кантора eOddset размясціла рэкламу з адсылкай да камп'ютарнай гульні Counter-Strike, паведамляе TJournal.

На эскалатары напісалі словы «Banan» і «Sandwich», а таксама рускія нецэнзурныя выразы.

«Банан» — абазначэнне праходу на гульнявых картах de_inferno, астатнія выразы — геймерскія мемы, заснаваныя на выкрыках рускіх і польскіх гульцоў.

eOddset — кіберспартыўнае аддзяленне нацыянальнай дацкай латарэі Danske Spil. Ужо некалькі гадоў букмекерская кантора праводзіць у Даніі рэкламную кампанію «Der er så meget n00bs ikke forstår» («Так шмат нубоў гэтага не зразумеюць»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула