БЕЛ Ł РУС

Нетаньяху выказаў спачуванні Пуціну ў сувязі з гібеллю Іл-20 у Сірыі

18.09.2018 / 20:21

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў тэлефоннай размове з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю экіпажа збітага ў Сірыі самалёта Іл-20, паведамляе Israel National News.

Нетаньяху таксама ўсклаў адказнасць за здарэнне на Сірыю і заклікаў працягваць каардынацыю ў Сірыі паміж ізраільскімі і расійскімі сіламі.

Расійскі самалёт Іл-20 быў збіты сірыйскай ракетай 17 верасня, калі вяртаўся на базу Хмеймім. Загінулі 15 вайскоўцаў, якія знаходзіліся на борце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула