У Рэчыцы малады хірург скончыў жыццё самагубствам праз каханне
Хірург з Рэчыцкай раённай бальніцы скончыў жыццё самагубствам праз каханне, паведамляюць «Сільные новості».
Мужчыну 1989 года нараджэння знайшлі ў яго кватэры мёртвым, учора, 17 верасня, прыкладна каля 19 гадзін вечара. Жыў ён адзін.
Каля цела знайшлі перадсмяротную запіску, аднак змест яе не да канца зразумелы і з яго вынікае толькі тое, што прычынай суіцыду сталі праблемы ў адносінах з жанчынай.
У той жа час суседзі мужчыны кажуць, што ў запісцы была просьба пахаваць яго ў Рэчыцы.