БЕЛ Ł РУС

Расійскі акцёр абмацюкаў аматараў лозунгаў «На Берлін» і «Можам паўтарыць» ВІДЭА

18.09.2018 / 22:54

Nashaniva.com

Расійскі акцёр Дзмітрый Нагіеў аблаяў аматараў лозунгаў «На Берлін» і «Можам паўтарыць». Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю, апублікаваным на YouTube-канале «Вдудь».

Нагіеў адзначыў, што непрыемныя эмоцыі ў яго выклікаў «мультфільм пра расійскія ракеты, здольныя даляцець да штата Фларыда». «Я гэтага не разумею, як і надпісаў «На Берлін», як і надпісаў «Можам паўтарыць». Што гэта, што гэта наогул? Хто ты такі, кавалак га*на, што ты хочаш, каб гэта паўтарыць?» — абурыўся акцёр.

«Я памятаю яшчэ, як з дзядулем хадзіў на святы, на Дзень Перамогі, калі яны ціхенька выпівалі, старыя, з адной толькі фразай: «Каб не было вайны». І раптам ты едзеш, с*ка, з надпісам «На Берлін», «41-45, можам паўтарыць» … Ты чаго, хлопец?» — сказаў Нагіеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула