Украіна выпрабавала звышгукавыя ракеты ВІДЭА
Украіна паспяхова выпрабавала новыя некіруемыя рэактыўныя ракеты РС-80 «Оскол», паведаміў у Facebook прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.
«Гэтыя снарады могуць удараць, у прыватнасці, бронетэхніку і ўмацаванні суперніка, маюць звышгукавую хуткасць палёту і спраектаваны для ўзбраення верталётаў, самалётаў, а таксама наземных платформаў», — адзначыў украінскі лідар.
Ракеты пратэставалі на ўсіх рэжымах палёту і пры розных умовах надвор'я на бамбавіку Су-24М.