БЕЛ Ł РУС

Як у баевіку: момант аварыі на праспекце Дзяржынскага трапіў на ВІДЭА

19.09.2018 / 15:15

Nashaniva.com

Учора NN.by напісала пра аварыю, якая адбылася на праспекце Дзяржынскага ў раёне станцыі метро «Грушаўка». Аўтамабіль «Аўдзі» ўрэзаўся ў вентыляцыны кіёск метро. У машыне знаходзіліся два чалавекі — хлопец і дзяўчына. Дзяўчына з траўмамі была шпіталізавана ў рэанімацыю. У vk.com з'явіўся відэазапіс, на які патрапіў момант ДТЗ.

На запісе бачна, як кіроўца «Мэрсэдэса» (паводле інфармацыі ДАІ, за рулём была 38-гадовая жанчына) перастройваецца з трэцяй справа паласы. Аўто выязджае ў крайні правы шэраг. Кіроўца «Аўдзі» рэзка затармазіў. Машыну стала заносіць, яна сутыкнулася з «Мэрсэдэсам», а затым урэзалася ў канструкцыю аварыйнага выхаду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула