БЕЛ Ł РУС

У‎ Алеся і Алесі Таболічаў нарадзілася дзіця

19.09.2018 / 17:10

Наталля Тур, фота забяспечана Алесем Таболічам 

19 верасня ў лідара гурта «Znich» Алеся Таболіча і яго жонкі Алесі нарадзілася дачка.

«Наша Ніва» павіншавала Алеся з гэтай падзеяй.

«Я быў у бальніцы, калі Алеся нараджала дзіця, але на саміх родах не прысутнічаў», — расказаў малады бацька.

Першае знаёмства з дачкой у Алеся Таболіча было нечаканым:

«З палаты медсястра вывезла такую каталку з дзіцем. А яно крычыць.

Я пытаюся: «А чыё гэта дзіця і чаму яно так крычыць?» А медсястра адказвае: «Чыё-чыё? Ваша!»

Імя дачцэ Алесь і Алеся прыдумваюць зараз.

«Вось якраз думаем, хочам, каб імя дачкі было сугучным з нашымі імёнамі. Падбіраем. Магчыма, Аліса будзе».

Першымі Алеся Таболіча павіншавалі музыкі:

«Не, канечне, Алеся адразу патэлефанавала бацькам, але мяне адразу сталі віншаваць Хаменкі і Вайцюшкевічы. Адкуль толькі даведаліся?»

Асабіста Алеся можна будзе павіншаваць з нараджэннем дачкі сёння ў «Арт Сядзібе», дзе Алесь стане першым госцем праекта «Беларускамоўныя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула