БЕЛ Ł РУС

Таня Казыра прыняла канчатковае рашэньне вярнуцца ў Беларусь

20.11.2008 / 13:17

Nashaniva.com

У МЗС паступіла афіцыйная заява Надзеі Новік — бабулі і апякункі дзяўчыны, дзе ўтрымліваецца просьба зрабіць неабходныя захады па найхутчэйшым вяртаньні Тацяны ў Беларусь.

Няпоўнагадовая грамадзянка Беларусі Тацяна Казыра, што цяпер знаходзіцца ў ЗША, вырашыла вярнуцца ў Беларусь. Пра гэта прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў паведаміў, адказваючы на пытаньне прадстаўнікоў СМІ.


У МЗС, сказаў А. Папоў, паступіла афіцыйная заява Надзеі Новік — бабулі і апякункі дзяўчыны, дзе ўтрымліваецца просьба зрабіць неабходныя захады па найхутчэйшым вяртаньні Тацяны ў Беларусь.

Надзея Пятроўна пацьвердзіла, што ўнучка прыняла адназначнае рашэньне вярнуцца на радзіму.

Бабуля ў сваёй заяве выказвае заклапочанасьць, што

cям’я Сапата (Zapato) чыніць перашкоды на шляху вяртаньня Тацяны ў Беларусь і забараняе ўнучцы камунікавацца па тэлефоне з консулам у Вашынгтоне.

Гэтыя крокі апякунка Тацяны кваліфікуе як незаконнае ўтрыманьне на тэрыторыі ЗША сваёй няпоўнагадовай падапечнай.

Андрэй Папоў праінфармаваў, што, незважаючы на пратэст сям’і Сапата, прадстаўніку МЗС удалося скантактавацца па тэлефоне з Тацянай, і яна пацьвердзіла яму сваю настойлівую просьбу дапамагчы ёй як найхутчэй вярнуцца дахаты.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула