У Смаргоні мужчына скраў шэсць кілаграмаў сала
Мяркуюць, у той момант зламыснік быў галодны, раз вырашыў скрасці з дому свіное сала. Больш нічога не прапала.
Раніцай 30-гадовы мужчына зайшоў у дом у Смаргоні, калі там не было гаспадароў.
Аднак пакаштаваць сала падазраваны не паспеў. Яго аператыўна затрымалі, выкрадзенае канфіскавалі.
Крымінальную справу завялі па артыкуле «Крадзеж», піша гродзенская міліцыя.