БЕЛ Ł РУС

Сербія прывяла армію ў баявую гатоўнасць праз Косава

29.09.2018 / 17:7

Nashaniva.com

У Сербіі войска і паліцэйскі спецназ краіны пераведзены ў стан поўнай баявой гатоўнасці.

Гэта звязана з сітуацыяй на поўначы Косава.

У пятніцу, 28 верасня, некалькі дзясяткаў косаўскіх спецназаўцаў ўвайшлі на тэрыторыю, прылеглую да возера, якое забяспечвае вадой гідраэлектрастанцыю (ГЭС) «Газіводэ». Аб'ект знаходзіцца на тэрыторыі Косава, але адначасова ўваходзіць у сербскую энергасістэму.

Пакуль ніякіх сутыкненняў паміж бакамі не адбылося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула